Actions

Work Header

Rating:
Archive Warning:
Category:
Fandom:
Relationship:
Characters:
Additional Tags:
Language:
беларуская
Stats:
Published:
2023-06-13
Words:
1,044
Chapters:
1/1
Comments:
5
Kudos:
9
Hits:
94

Апошні раз

Summary:

40 петляў часу. 40 розных версій падзей. Адзін Марцін Чатвін. Боль, адзінота і Джулія Ўікер. Прыцяжэнне Звера да Чараўніцы

Work Text:

Часовая пятля зноў прыходзіць да пачатку. Марцін гыркае ад лютасці, бурыць чарговае нешта што нават не бачыць дакладна ад эмоцый, забівае некага. Злуе і шалее. Чортава сястрыца зноў перазапусціла гісторыю, як быццам хоць раз яна зможа перамагчы, як быццам яна не ведае што мацней яго нікога няма. Марцін выдыхае, заплюшчвае вочы і ідзе далей. Спаганяе злосць на Пловеру, жывым і вечным напаміне пра тое як Марцін Чатвін зламаўся і памёр. Тое дзіцё было слабое. Звер жа моцны. Марцін сядзіць адзін, марынуецца ва ўласным болі і пашкоджанні, спрабуе пераканаць самаго сабе што ён перамог. Што ён перамагаў заўсёды і пераможа у гэты раз. Заб'е гэтых гробаных дзетак і Джэйн. У гэты раз назаўжды. Каб не было больш гэтых гробаных петляў часу, каб не перажываці усё зноў і зноў. Марцін чакае, хаваецца, сціскае зубы і шукае чым сябе пацешыць. Нацягвае маску нячулага злыдня і ідзе шпацыраваць па Філары. Пільнуецца створанай выявы, пільнуецца таго кім ён хоча быць. Некім хто больш не адчувае болю. Некім хто сапраўды перамог. Але праўда ў тым што ён не можа, ён не можа, больш не можа.

Цень перастаў вымацца недзе на дванаццатай пятлі часу. Марцін выдаткаваў некалькі дзён на бессэнсоўныя спробы пралезці ўсярэдзіну ўласнага цела. Марна. Цень здаецца шчыльна ўпіўся і не жадае пакідаць свайго ўладальніка. Марцін сціскае зубы і вучыцца трываць гэта. Трываць боль, страх, злосць, немач. Але ён гэтак жа адчувае і іншыя эмоцыі ярчэй. Радасць, магутнасць, улада, асалода ад забойства. Звер упіваецца гэтым. Марціну самотна.

Гэта сямнаццатая пятля часу калі дзеткі спрабуюць скласці з ім угоду. Бессэнсоўна лопочаць пра тое каб ён пакінуў іх у жывых, некаторыя нават на каленях стаяць. Зламаныя і вартыя жалю. Але не яна. Яна ўрываецца ў пакой і імгненна атакуе, б'е яго баявой магіяй, палае лютасцю і рашучасцю. Марцін практычна зачараваны. Ён забівае яе сваімі ўласнымі рукамі, гонар які ён аказвае не ўсім. Сціскае яе горла, пакуль яна не задыхнецца, глядзіць у яе вочы, выдатныя і пустыя. Ён пакідае яе так, прыгожым мёртвым целам, нібы соннай. Пятля запускаецца зноў.

Гэта дваццаць пятая пятля часу. Марцін знаходзіць яе раней чым яна паступае ў Брэйкбілс. Знаёміцца на вуліцы, паказвае ёй маленькі магічны трук. О, яна выглядае захопленай. Гэта грэе яго зламанае сэрца. Ён думае пра тое, каб зрабіць яе сваёй вучаніцай у гэтай рэальнасці, перавабіць на свой бок. Але Джулія Ўікер паступае ў Брэйкбілс, робіцца лепшай студэнткай на курсе і ўлюбляецца ў гэтага шчанюка-вандроўніка. Звер у гэтай версіі падзей прыходзіць ва ўніверсітэт пазней за ўсе іншыя петлі часу. Калі чараўніца пазнае праўду пра яго, у яе вачах боль, крыўда і расчараванне. Марцін вырашае што пайшла б да чорта гэта чортава дзяўчынка.

Гэта трыццаць шостая пятля часу калі Марцін першым разам прапануе ёй усё ў адкрытую. Сілу і ўладу якую ён гатоў падзяліць з ёй. Джулія цалуе яго, глядзіць пяшчотна-пяшчотна і ўтыкае нож яму ў сэрца. Ну, не яму дакладна, а ілюзіі якую ён стварыў. Але ў нейкім сэнсе яго сэрца сцякае крывёю. Ён ізноў забівае іх усіх, гэтым разам павольна, прымушае яе глядзець на гэта. Яна галосіць ад болю, прыціскае да сябе іх мёртвыя целы і моліць забіць яе. Ён гэтага не робіць. Пятля запускаецца зноў.

Трыццаць сёмая і трыццаць восьмая петлі часу нічым адменным не адрозніваюцца, хоць Джэйн актыўна спрабуе знайсці варыянт. Марцін штораз прыходзіць да Джуліі. Кожны раз гаворыць з ёй адкрыта і сумленна. Прапануе неўміручасць і магутнасць. Прапануе, хоць выдатна ведае што яна адмовіцца. У трыццаць сёмай пятлі кажа з ёй да гузіка і хаты Пловеру, расказвае ёй сваю гісторыю сам. У трыццаць восьмай пятлі прыходзіць адразу пасля. Ні ў адной з іх яна не ідзе за ім. Моцная і яркая, яна так прагне перамогі над Зверам. Марцін не забівае яе, пакідае жыць у наступствах дзеянняў, у гэтых рэальнасцях ў якія ён ніколі не вернецца.

Петля часу нумар 40. Марцін не шукае яе, яна ўсё адно рана ці позна сама прыйдзе, каб разам з іншымі дзеткамі паспрабаваць забіць яго. Ён ізноў безвынікова спрабуе прыбраць свой цень. Смяецца ад болю і стомленасці. Ён пачынае прывыкаць так жыць. У гэтай пятлі часу ён не шукае Джулію, ён запіхвае ўспаміны пра дзяўчыну, якая свеціць нібы самае яскравае сонца, як мага далей. Гуляе з розумам Пені, цешыцца магчымасцю скарыстаць рытуал. Ох, дурная-дурная Джэйн, сама дала яму шанец. Ён заходзіць у клас, звыклай хадой рухаецца, ён быў тут ужо больш за трыццаць разоў. Забіць выкладчыка, спыніць Генры, дачакацца спробы нешта зрабіць ад Квенціна, атрымаць атаку ад Джуліі і абуджэння іншых.

Схема дае збой.

Квенцін сядзіць за партай адзін, Джуліі Ўікер няма ў кабінеце. Гэта нават бянтэжыць. Марцін замарудзіваецца, дазваляе ім загнаць яго ў люстэрка, што, зрэшты, ўжо было раней і не адзін раз. Марцін абмяркоўвае ўсё, сядзіць каля крыніцы і думае што гэта да лепшага. У гэты раз ён не будзе яе ворагам, у гэты раз ён атрымае ўсё. Ён знішчыць дзетак, Джэйн, а потым знойдзе яе. Знойдзе і падаруе ёй магію. Звер варкоча песеньку і стварае новы план, паспяховы план, выдатны план. Шыя сястры прыемна храбусціць і ломіцца пад рукамі, больш не будзе ніякіх часовых петляў, ніякіх паўтораў, толькі воля. Марцін чакае, чакае і чакае. Дазваляе падзеям ісці як яны павінны ісці, назірае за іх маленькай экскурсіяй у хату Пловера, слухае данясенні пра вандроўніка з гузікам каля фантанаў. Марцін смяецца, круціць іх розум, робіць жыццё вандроўнікаў невыносным.

Чакае.

У гэты раз яны трошкі затрымліваюцца. Звер цалкам засяроджвае сябе на Квенціну, О, гэты хлопчык так хоча быць героем. Ён ужо амаль перамог, апошняя рыска і можна ісці на зямлю, шукаць Джулію. Пацешна, што ў гэта раз іх перамагчы залёгка, нягледзячы на тое што ў гэты раз яны стварылі клінок. Клінок. Вострае лязо прыціскаецца да яго шыі, знаёмы пах ахутвае яго думкі.

Марцін напружаны, гэтага ён прадказаць не мог. Забіваць яе ведаючы што гэты раз апошні - не хочацца. Але як жа па-чартоўску прыемна бачыць якой моцнай і наважнай яна стала, як упэўнена разгортвае яго, прыціскае клінок, глядзіць на яго. О, Марцін захоплены, сапраўды захоплены, у гэты раз яна яшчэ мацней чым калісьці. І сама прапануе яму ўгоду, сама ідзе яму на сустрэчу. Ён больш не можа стрымваць радаснай усмешкі, далікатна дакранаецца пальцам яе твару і пераносіць іх на зямлю. У гэты раз, Марцін упэўнены, у гэты раз яна застанецца з ім. Ніякіх больш паўтораў, ніякай больш самоты. І калі дзеля гэтага трэба будзе не забіваць гэтых дзетак-чараўнікоў… Што-ж, ён не будзе, прынамсі пакуль ёй ёсць да гэтага справа.

F81-XOIk-Wk-AALM8